На сённяшні матч Беларусь-Румынія чакаюць 25 тысяч гледачоў
На сённяшні футбольны матч Беларусь-Румынія арганізатары чакаюць амаль поўны стадыён. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Беларускай федэрацыі футболу Ўладзімір Несцяровіч.
Несцяровіч: “Прададзена было каля 18,5 тысячы. І чакаецца, што на матчы будуць прысутнічаць 25 тысяч гледачоў”.
Нагадаем, што адборачны матч чэмпіянату Еўропы-2012 пройдзе 7 верасня на мінскім стадыёне "Дынама", які змяшчае 30 тысяч гледачоў.
Дзіцячы квіток на сустрэчу каштуе 3000 рублёў, а кошт астатніх складае 15-45 тысяч, у залежнасці ад сектара. Дарэчы, тры гады таму, 8 верасня 2007 года, беларусы на сваім полі прайгралі румынскім футбалістам 1:3. Цяпер ёсць выдатная магчымасць узяць рэванш.