На Талачыншчыне зніклі тры вёскі
У Талачынскім раёне на тры вёскі стала менш. З дзяржаўнага ўліку на сесіі райсавета вырашана выключыць вёскі Дубовае, Прудзец і Шляпіна, дзе не засталося ніводнага жыхара. На карце Талачынскага раёна застаецца ўсё менш назваў. Павялічваецца колькасць вёсак, дзе пражывае менш за дваццаць, дзесяць, пяць жыхароў. Так, у вёсцы Малыя Ліпнікі засталося пяць жылых двароў, у некалі вялікай вёсцы Гаршчоўшчыне пабудавалі новыя хаты з разлікам на прыток насельніцтва. Але навасёлаў пакуль няма, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".