На "Тэатральным куфары" перамаглі студэнты універсітэта культуры
Гран-пры IV Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар — 2007" — прыз глядацкіх сімпатый — атрымала пастаноўка тэатра-студыі "7-ы паверх" Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Спектакль "Свінскія выхадкі" быў пастаўлены паводле п'есы Аляксандра Богдана. Пра гэта паведаміла дырэктар фестывалю Кацярына Саладуха. Пераможца быў вызначаны шляхам рэйтынгавага галасавання гледачоў.
Другое месца заняў студэнцкі тэатр Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, трэцяе — народны тэатр "Сатрап" Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.
Нагадаем, на фестывалі, што праходзіў у Мінску з 1 па 6 кастрычніка, было паказана 16 спектакляў студэнцкіх тэатраў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Эстоніі, Балгарыі, Швейцарыі, у тым ліку сем пастановак мінскіх тэатраў.
Арганізатарам тэатральнага форуму выступае Беларускі дзяржаўны універсітэт пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.
БелаПАН