На тэрыторыі аэрапорта "Мінск-1" шукаюць лася і дзіка
Пошукамі займаюцца прадстаўнікі "Мінскай лесапаркавай гаспадаркі" і ратавальнікі.
На тэрыторыі аэрапорта "Мінск-1" шукаюць жывёлаў — лася і дзіка. Як паведамляе прэс-служба МНС, пошукі пачаліся ўчора каля 17-й гадзіны пасля атрымання інфармацыі пра тое, што ў аэрапорце бачылі лася. Удзельнічалі ў іх ратавальнікі і прадстаўнікі "Мінскай лесапаркавай гаспадаркі".
Sputnik адзначае, што пошукі не далі выніку. З'явілася версія, што лася на тэрыторыі магло не быць, а туды мог завітаць дзік. "Пакуль мы нічога не знайшлі", — паведамілі ў "Мінскай лесапаркавай гаспадарцы".

Здымкі з архіву. Фота: ria.ru і bymedia.net