На трасе Мінск-Мікашэвічы два чалавекі згарэлі жыўцом (фота)
Буйная аварыя адбылася на трасе Мінск-Мікашэвічы. На 64-м кіламетры магістралі кіроўца УАЗа вырашыў абагнаць трактар, але аўтамабіль занесла. Праз секунду УАЗ перавярнуўся і загарэўся. Агонь знішчыў машыну за
лічаныя хвіліны. Пасажыры УАЗа спрабавалі вылезці праз грузавы адсек,
але ён быў заблакаваны каністрамі. У выніку, два чалавекі згарэлі
жыўцом.
Кіроўца УАЗа і трактарыст з незначнымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.
Фота - тэлеканал СТВ
Кіроўца УАЗа і трактарыст з незначнымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.
Фота - тэлеканал СТВ