На трасу Мінск-Брэст будуць садзіцца баявыя самалёты

Два беларускія баявыя самалёты, штурмавік Су-25 і знішчальнік Міг-29, сядуць на трасу Мінск-Брэст 25 верасня.
Гэта запланавана ў межах ваенных вучэнняў “Захад-2009”, перадае БелаПАН.

Упершыню ў гісторыі Беларусі пасадка на брэсцкую трасу была выкананая восенню 2007 года двума штурмавікамі Су-25.