На трэніровачны збор зборнай Беларусі выклікалі 40 хакеістаў
Трэніровачны лагер нацыянальнай каманды Беларусі па хакею адкрыецца 1 лютага на базе мінскага Палаца спорту. Пасля двух дзён заняткаў дружына накіруецца ў Швейцарыю, дзе 4 і 5 лютага правядзе два таварыскія матчы - са зборнымі Швейцарыі і Славакіі. Трэнерскі штаб пад кіраўніцтвам Эдуарда Занкаўца выклікаў на збор 40 гульцоў. Яны прадстаўляюць клубы нацыянальнага чэмпіянату (21 хакеіст) і клубы, якія выступаюць у Кантынентальнай хакейнай лізе (19, з іх - 14 з'яўляюцца мінскімі дынамаўцамі).
Лютаўскі збор стане перадапошнім у цяперашнім сезоне. Наступны збор прызначаны на красавік, напярэдадні чэмпіянату свету, які пройдзе ў Швейцарыі з 24 красавіка да 10 траўня. Тады да каманды далучыцца яе галоўны трэнер канадзец Глэн Хэнлан, які ачольвае фінскі клуб "Ёкерыт" з Хельсінкі.
БЕЛТА нагадвае, што супернікамі зборнай Беларусі па папярэдняй групе "А" чэмпіянату свету-2009 будуць каманды Канады, Славакіі і Венгрыі.