На тры дні ў Польшчы з’явілася беларуская “вуліца”

На фестывалі Heineken Open’er, які гэтымі днямі праходзіць у аэрапорце Вabie Doly польскага мястэчка Гдыня, сабралася вялікая колькасць беларусаў.
У намётавым гарадку з’явілася нават цэлая вуліца пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Нагадаем, на фестывалі, які пачаўся 29 чэрвеня і працягнецца да 1 ліпеня, на трох сцэнах выступіць каля 50 гуртоў, сярод якіх зоркі сусветнага рока: Björk, Muse, Beastie Boys, Sonic Youth, Bloc Party і іншыя.