На TUT.BY з’явіліся блогі

Беларускі партал TUT.BY адкрыў уласную сістэму блогаў BLOGS.TUT.BY. Зараз любы зарэгістраваны карыстальнік партала можа стварыць свой уласны інтэрнэт-дзённік і папаўняць яго сваімі нататкамі. BLOGS.TUT.BY – гэта не толькі класічны блогахостынг. Гэта яшчэ і каталог беларускіх блогаў. Карыстальнікі TUT.BY маюць магчымасць дадаць у яго ўжо наяўны блог. Пры стварэнні новага дзённіка на BLOGS.TUT.BY ён дадасца ў каталог аўтаматычна.

У аснову сістэмы лёг перапрацаваны адмыслоўцамі TUT.BY WordPress – самы папулярны ў свеце "рухавічок" для блогаў. Як і большасць Web2.0-праектаў, BLOGS.TUT.BY стартуе ў статусе ВЕТА.

IT.tut.by