На Уэмблі стартаваў брытанскі этап эстафеты Алімпійскага агню

Брытанскі этап эстафеты Алімпійскага агню Гульняў-2008 стартаваў на лонданскім стадыёне Уэмблі.
Агонь у чашы стадыёна запаліў шматразовы алімпійскі чэмпіён па веславанні Стыў Рэдгрэйв. Перад пачаткам лонданскай эстафеты, былы спартсмен закрануў тэму байкоту Алімпіяды ў Пекіне.

Ён нагадаў, што сам прымаў удзел у Алімпіядзе ў Маскве, на якую не прыехалі атлеты з шэрагу краін з-за ўводу савецкіх войскаў у Афганістан. Аднак іх адсутнасць, як адзначыў Рэдгрэйв, "зусім нічога не змяніла".