У свеце налічылі больш за 10 млн мільянераў

Колькасць жыхароў Зямлі, якія валодаюць больш чым 1 мільёнам долараў за апошні год узрасло на 6% (600 тысяч чалавек) і дасягнула на цяперашні момант 10 мільёнаў 100 тысяч чалавек.

Сукупны памер іх актываў, без уліку кошту асноўнай нерухомасці, вырас да 40,7 трыльёнаў долараў. У сярэднім кожны мільёнер мае на сваім рахунку па 4 млн долараў, інфармуе Прайм-ТАСС.

Дарэчы, найбольш доларавых мільянераў жывуць у ЗША, Японіі і Нямеччыне, а самыя высокія тэмпы з'яўлення новых мільянераў адзначаныя ў Індыі, Кітаі і Бразіліі.