На Ўімблдонскім турніры згуляюць тры прадстаўніцы Беларусі

Тры беларускія тэнісісткі выступяць у адзіночным разрадзе Ўімблдонскага турніру. Следам за Вікторыяй Азаранкай і Вольгай Гаварцовай, якім не давялося гуляць у кваліфікацыі, у асноўную сетку трапіла Настасся Якімава. Яна паспяхова прайшла тры кваліфікацыйныя раўнды Ўімблдона. Яшчэ дзве нашы cуайчынніцы Кацярына Дзегалевіч і Ірына Кур'яновіч не змаглі пераадолець кваліфікацыйны бар'ер.

Уімблдонскі тэнісны турнір стартуе 21 чэрвеня, а фінішуе 4 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.