На ўкараненне лічбавага тэлебачання падкінулі сродкаў

На фінансаванне Дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў Беларусі да 2015 года будзе накіравана ў чатыры разы больш сродкаў, чым планавалася раней. Паводле рашэння ўрада, Дзяржпраграма будзе дапоўненая пунктам, які прадугледжвае будаўніцтва новых радыётэлеперадачных станцый. На гэтыя мэты будзе накіравана больш 84 мільярдаў рублёў.

Апроч гэтага, яшчэ 15 мільярдаў рублёў дадаткова будзе накіравана на арганізацыю наземнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання на радыёрэлейных станцыях РУП "Белтэлеком".

Такім чынам, агульнае фінансаванне Дзяржпраграмы складзе амаль 133 мільярды рублёў супраць 33 мільярдаў, як планавалася раней, паведамляе "Ежедневник".