На ўзнагароду Best of the Booker прэтэндуюць 6 чалавек
Стаў вядомы кароткі спіс прэтэндэнтаў на адмысловую прэмію Best of the Booker, які ўключае шэсць імёнаў. Фаварытам лічыцца раман "Дзеці паўночы" (Midnight Children) Салмана
Рушдзі, які атрымаў Букера ў 1981 годзе і спецпрыз Букер Букераў у
1993-м.
Імя лаўрэата будзе абвешчана ў Лондане 10 ліпеня 2008 года. Таксама ў спісе апынуліся два нобелеўскія лаўрэаты паўднёваафрыканскага паходжання: Надзін Гордымер (намінаваная за раман "Захавальнік" - The Conservationist, Букераўская прэмія 1974 года) і Джозаф Максвэл Кутзэе (за раман "Ганьба" - Disgrace, Букераўская прэмія 1999 года).
На Best of the Booker таксама прэтэндуюць раманы "Аблога Крышнапура" (The Siege of Krishnapur) Джэймса Гордана Фарэла (Букер 1973 года), "Прывідная дарога" (The Ghost Road) Пэта Баркера (Букер 1995 года), "Оскар і Люсінда" (Oscar and Lucinda) Пітэра Кэры (Букер 1988 года).
Нагадаю, што ўзнагарода Best of the Booker прымеркаваная да 40-годдзя Букераўскай прэміі, якое адзначаецца сёлета.
Шорт-ліст выбіраўся з 41 рамана.
Фота: (Саламан Рушдзі) з сайта blogs.guardian.co.uk