На Валожыншчыне адначасова падпалілі 6 лецішчаў

Шэсць лецішчаў адначасова падпалілі на Валожыншчыне мінулай ноччу. Прычым яны не знаходзіліся побач.
Здарэнне адбылося каля вёскі Туркаўшчына. На ліквідацыю ўзгаранняў спатрэбілася каля гадзіны. Цалкам згарэў толькі адзін дом, астатнія ўдалося выратаваць. Асноўнай версіяй сярод прычын ўзнікнення пажараў з'яўляецца падпал, паведамляе БЕЛТА.