На венецыянскім кінафэсце заснаваны прыз для геяў

На венецыянскім кінафэсце заснаваны новы прыз - "Блакітны леў". Незвычайны колер жывёлы тлумачыцца тым, што ёю будуць ганараваць найлепшае кіно сэксуальных меншасцяў. Каб наважыцца на такі смелы крок, кіраўніцтву Венецыянскага фэсту спатрэбіліся 4 гады роздумаў. Прыз за, так бы мовіць, нетрадыцыйны кінематограф, уяўляе сабою залатую пласціну з малюнкам класічнага "венецыянскага льва", на крылах якога ззяе вясёлка.

Сёлетні кінафэст у Венецыі пачнецца 29 жніўня.