На Віцебшчыне адбылося вяселле пад вадой

Падчас урачыстай цырымоніі жаніх і нявеста знаходзіліся пад вадой, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Жыхары абласнога цэнтра Андрэй і Ірына Пятроўскія абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі ў возеры Крывое ва Ушацкім раёне. Ідэю правядзення рэгістрацыі шлюбу маладым прапанавалі сябры-дайверы.