На Віцебшчыне БСДП(Г) прапанавала ўладам супрацоўніцтва
Кіраўнік Віцебскай абласной філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Гнеўка звярнуўся да старшыні Віцебскага абласнога савета дэпутатаў Аляксандра Ацясава з прапановай аб супрацоўніцтве. А. Гнеўка прапанаваў дапамогу партыі ў падрыхтоўцы пытанняў, што выносяцца для разгляду на сесіі аблсавета, у яго Прэзідыўме і ў сталых камісіях. На думку абласнога лідэра сацыял-дэмакратаў, такая магчымасць прадугледжаная як заканадаўствам, так і Статутам і Праграмай БСДП. А.Гнеўка разлічвае, што патэнцыял сацыял-дэмакратаў Віцебшчыны дазволіць палепшыць працу мясцовых органаў улады па абароне інтэрасаў жыхароў вобласці.
Прэс-служба БСДП(Г)
Прэс-служба БСДП(Г)