На Віцебшчыне будзе анкалагічны хоспіс

На базе лякарні ў пасёлку Акцябрскі пад Віцебскам неўзабаве адчыніцца хоспіс на 30 ложкаў. Цяпер памяшканне лякарні рамантуюць з дапамогай Чырвонага Крыжа ды іншых дабрачынных арганізацый.  Хоспіс будзе разлічаны на анкалагічных хворых, якім патрэбны спецыфічны догляд на апошняй стадыі захворвання. Пацыентам, а пры неабходнасці і іх родным, будзе аказвацца псіхалагічная дапамога. Спецыялісты хоспіса будуць дапамагаць хворым годна пайсці з жыцця.

Акрамя таго, ў хоспісе плануецца адчыніць тэрапеўтычнае аддзяленне, куды хворыя будуць паступаць проста на лячэнне.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск