На Віцебшчыне каля 90% акруг будуць безальтэрнатыўнымі
У Віцебскай вобласці павінны быць абраныя 3530 дэпутатаў у мясцовыя саветы. Дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі падалі 3820 чалавек, гэта значыць на кожны дэпутацкі мандат прыпадае 1,09 прэтэндэнта, адзначае сайт АДС. Ужо да рэгістрацыі кандыдатаў можна казаць, што прынамсі ў 90% выбарчых акруг выбары будуць безальтэрнатыўнымі.
З агульнага ліку прэтэндэнтаў на кандыдацтва 45,4% - жанчыны, а 6,5% (248 чалавек) - маладыя людзі да 30 гадоў.
Палітычныя партыі Віцебшчыны рознымі спосабамі (зборам подпісаў і/або праз партыйныя структуры) вылучылі кандыдатамі каля 70 сваіх прадстаўнікоў, што складае менш за 2% ад агульнага ліку прэтэндэнтаў. Гэта актывісты зарэгістраваных у рэгіёне Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі, Партыі БНФ, КПБ, БСДП (Грамада) і аргкамітэтаў па стварэнні партый БХД і БСДП НГ.