На Віцебшчыне пройдзе фестываль аматарскіх лялечных тэатраў
Трынаццаць тэатраў з Віцебскай вобласці прымуць удзел у конкурсе аматарскіх калектываў "Лялечнае святло".
Фестываль пройдзе ў Сянно 4 лістапада, паведамляе БелТА. Стартуе свята ў Сенненскім раённым Доме культуры выставай дзіцячых цацак і малюнкаў.
"Сянно ператворыцца ў дзіцячую казачную краіну, у якой з раніцы да самага вечара будуць ісці спектаклі лялечных тэатраў вобласці", - распавялі ў метадычным цэнтры, падкрэсліўшы, што гледачам не прыйдзецца сумаваць і ў перапынках паміж спектаклямі: 9 творчых калектываў прымуць удзел у конкурсе дзіцячых гульнявых праграм "Гульнявая Вясёлка".
Акрамя гэтага, ужо ў другі раз падчас свята пройдзе дабрачынная акцыя "Лялечнае святло - дзецям", падчас якой удзельнікі свята пацешаць падарункамі дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, а таксама выхаванцаў дзіцячых дамоў.