На Віцебшчыне ствараюць унікальнае Евангелле ў барэльефных абразах
Фігуры 12 апосталаў з’явяцца каля лучайскага касцёла на Пастаўшчыне (Віцебская дыяцэзія). Першыя дзве — братоў-рыбакоў Пятра і Андрэя — ужо стаяць, іх асвяцілі ў нядзелю 28 верасня. Гэткім чынам у Лучаях пачалося стварэнне ўнікальнага Евангелля ў барэльефных абразах, якому няма аналагаў у свеце. Запраектавана 65 такіх абразоў.
Чарговы абраз, фундатарам якога з’яўляецца сям’я з Польшчы, будзе асвечаны 28 верасня, паведамляе сайт Рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі.
Чарговы абраз, фундатарам якога з’яўляецца сям’я з Польшчы, будзе асвечаны 28 верасня, паведамляе сайт Рыма-каталіцкага касцёлу ў Беларусі.