На Віцебшчыне сёлета 23 чалавекі прыйшлі з павіннай
За тры месяцы 2009 года ў праваахоўныя органы Віцебшчыны з'явіліся з павіннай 23 службовыя асобы. Пераважна гэта работнікі гандлёвых арганізацый, службоўцы прадпрыемстваў, кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. Як паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на газету "Народнае слова", з уласнай ініцыятывы яны добраахвотна кампенсавалі дзяржаве больш за 30 мільёнаў рублёў нанесенай шкоды. З гэтай нагоды крымінальныя справы на іх былі альбо спыненыя, альбо зусім не распачатыя.
Напрыклад, Віцебскі РАУС не пачынаў крымінальную справу на загадчыцы адной з крамаў Віцебшчыны, якая з верасня па снежань 2008 года прыўлашчыла таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму каля 2 мільёнаў рублёў. Жанчына напісала пакаянне і вярнула грошы.
У Расонскі РАУС у сярэдзіне сакавіка з павіннай прыйшла таксама загадчыца крамы. Яна прызналася, што з канца 2008 года па люты 2009-га скрала з касы больш за 2 мільёны рублёў.