На Віцебшчыне ў дарожна-транспартных здарэннях гінуць дзеці
Двухгадовая дзяўчынка разам са сваімі бацькамі загінула ў аварыі на дарозе Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі 4 жніўня. У машыну, дзе ехала сям’я, урэзаўся іншы аўтамабіль, кіроўца якога
нечакана выехаў на сустрэчную паласу. Бацькі і дзіця загінулі на месцы.
У той жа дзень васьмікласнік з Браслаўскага раёна вырашыў пакатаць на матацыкле сяброў і трапіў у ДТЗ. Хлопчык, які, дарэчы, не меў пасведчання кіроўцы, загінуў, а ягоныя пасажыры трапілі ў лякарню.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск