На Віцебшчыне ў лясах заблукалі 9 чалавек, адзін загінуў
Трагічны выпадак адбыўся ў Шаркаўшчынскім раёне.
Яшчэ 4 верасня ў лес па грыбы пайшоў 79-гадовы пенсіянер і знік. Пошукі не далі выніку. Труп мужчыны знайшлі толькі 7 верасня.
Грыбнікоў шукалі таксама ў Бешанковіцкім, Сенненскім, Віцебскім, Шумілінскім і Аршанскім раёнах. Некаторыя з іх выйшлі з лесу самастойна. Сярод іх і трое жыхароў Віцебска (у тым ліку і 12-гадовае дзіця), якія заблукалі ў Шумілінскім раёне, інфармуе прэс-служба МНС.
Фотафакт: Грыб памерам з баскетбольны мяч
Фота — bymedia.net