На Віцебшчыне за час уборачнай загінулі тры чалавекі

За час сёлетняй ўборачнай кампаніі на Віцебшчыне адбыліся ўжо тры надзвычайныя здарэнні, у выніку якіх загінулі людзі. Пра гэта паведамляе Bulletine Online. Першым загінуў 18-гадовы памочнік камбайнера на Вушаччыне. Як высветліла следства, яго прынялі на працу без дакументаў, якія б пацвярджалі патрэбны ўзровень кваліфікацыі работніка.

У Шаркаўшчынскім раёне нецвярозы мясцовы жыхар заснуў у баразне недалёка ад працуючага трактара. Трактарыст яго не заўважыў, бо сонны п’яніца быў апрануты ў камуфляжнае адзенне.

Яшчэ адна трагедыя здарылася ў Сенненскім раёне, дзе на мехдвары гаспадаркі "Сінягорскае" электрык залез у шчыток, няведаючы, што паралельны рамонт вядзе рамонтная брыгада ў іншым месцы, якая і рэгулюе падачу электрычнага току на дадзеным участку.