На Віцебшчыне жанчына 15 гадоў пражыла без пашпарта

Жыхарка вёскі Жабянцяі Віцебскага раёна Людміла Стальмакова пражыла без пашпарта 15 гадоў. Спачатку з-за цяганіны з пераафармленнем пашпарта, потым з-за таго, што ў новым пашпарце з памылкай напісалі яе імя. Потым ёй стала проста абыякава, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".

Вясковая жыхарка, якая жыла нікуды не выязджаючы, успомніла пра пашпарт, толькі калі прыйшоў час афармляць пенсію. Дый тое не адразу. Чатыры гады жанчына марудзіла з паходам у пашпартны стол, хаця супрацоўнікі ўпраўлення сацыяльнай абароны нагадвалі ёй, што час афармляць пенсію.

Нядаўна праваахоўныя органы нарэшце выдалі Стальмаковай новы пашпарт. Аднак кампенсацыю за тыя гады, што яна не атрымлівала пенсію, жанчыне не дадуць.