На восеньскай сесіі Палата прадстаўнікоў прыме Кодэкс аб адукацыі
У праект парадку дня чарговай, шостай, сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая адкрыецца 4 кастрычніка, уключана дзесяць законапраектаў. Адпаведнае рашэнне было прынята 31 жніўня саветам ніжняй палаты парламента, паведамляе БелаПАН. Як паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, парламенцкія камісіі, нягледзячы на адпускны перыяд, не знізілі тэмпу падрыхтоўкі законапраектаў для іх разгляду на сесіі.
Гумінскі паведаміў, што цяпер у парламенцкіх камісіях на разглядзе і дапрацоўцы знаходзяцца 50 пытанняў. 41 з іх уключана ў план падрыхтоўкі для разгляду на шостай сесій. У прыватнасці, 14 законапраектаў плануецца разгледзець у першым чытанні, столькі ж — у другім, астатнія 13 пытанняў тычацца ратыфікацыі міжнародных дагавораў і пагадненняў.
Сярод найболей значных пытанняў, якія маюць намер разгледзець дэпутаты, Гумінскі назваў Кодэкс аб адукацыі, Жыллёвы кодэкс і іншыя.
Гумінскі таксама паведаміў, што ў лістападзе плануецца правесці парламенцкія слуханні на тэму ролі навукі і адукацыі ў інавацыйным развіцці Беларусі.