На вуліцах Мінску пачалі ўсталёўваць навагоднія ёлкі
Каля Лядовага палацы, напрыклад, ужо змантавалі металічны каркас. Асноўныя гарадскія ёлкі павінны “вырасці” па плошчах і вуліцах сталіцы да 25 лістапада. Новым месцам гарадскіх навагодніх урачыстасцяў стане пляцоўка каля “Мінск-Арэны”. Сёлета спецыялісты з прадпрыемства “Мінскрэклама” распрацавалі дызайн навагодняга аздаблення каля спорткомплексу. Вышыня тамтэйшай ёлкі будзе 18 метраў. Насупраць цэнтральнага ўвахода ў “Мінск-Арэну” з’явяцца ілюмінаваныя фантаны — гэта металаканструкцыі, упрыгожаныя зіхоткімі шнурамі, апавядае агенцтва “Мінск-Навіны”.