На вуліцах сталіцы злавілі кобру
Сапраўдную кобру ўчора злавілі ратавальнікі ў самым цэнтры сталіцы, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Заўважылі змяю прахожыя ля магазіна па вуліцы Веры Харужай. Кобра поўзала по лесвіцы, а людзі здымалі гэту карціну на камеры мабільных тэлефонаў. Супрацоўнікам МНС прыйшлося крыху папрацаваць, каб злавіць змяю. Даўжыня кобры не перавышае аднаго метра, але, нягледзячы на гэта, яна сапраўды была вельмі небяспечная. Ратавальнікі перадалі знаходку супрацоўнікам заапарка. Як змяя з'явілася на ганку магазіна - невядома.