На вуліцу Савецкую ў Гродна вернуць бардзюры з таўром
Некалькі дзесяткаў бардзюраў пачатку ХХ стагоддзя вернуць на вуліцу Савецкую ў Гродна. Частка з іх адзначаная таўром Гродзенскага магістрата. Старажытныя пліты выкапалі, калі на цэнтральнай вуліцы горада пракладалі падземныя камунікацыі. Зараз правераныя часам бардзюры змесцяць у гранітным палатне новых ходнікаў. Злучыць матэрыялы амаль векавой даўнасці з сучаснымі плануюць у раёне помніка Сакалоўскаму. А паколькі на гэтым месцы некалі стаяў касцёл дамініканскага манастыра, прапанавана “прачарціць” з дапамогай старых бардзюраў контуры яго падмурка.
Акрамя таго, пад нагамі мінакоў на цэнтральнай вуліцы горада захаваюцца старажытныя краткі і люкі. Куты арак, якія вядуць ва ўнутраныя дворыкі, плануецца скругліць гранітнымі камянямі.
"Вечерний Гродно"