На вяселлі ў Мінску патануў брат жаніха

Трагедыяй скончылася вяселле ў Мінску. Пасля начнога купання гасцей вадалазы амаль 10 гадзін шукалі ў Цнянцы труп малодшага брата жаніха. Як паведамляе "Інтэрфакс", у 3 гадзіны ночы госці, якія гулялі на вяселлі мінчука, пайшлі купацца на Цнянку. Сярод іх былі сястра жаніха і яго малодшы брат, які і патануў. Цяпер пракуратура Савецкага раёна праводзіць праверку па гэтым факце.