На выбарах Лукашэнка адвёў беларускай апазіцыі каля 2%

Падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам расійскіх медыяў, колькі людзей падтрымлівае беларускую апазіцыю: "У іх, ведаеце, колькі прыхільнікаў? Чыстых прыхільнікаў нашай апазіцыі? У нас ёсць спісы іх усіх. 400 чалавек — гэта баявы атрад. А самае масавае — прыхільнікі, якія могуць у адкрытую супрацьстаяць уладам на мітынгах, дэманстрацыях — 800 чалавек. Ну, можа, яшчэ 100-150 тысяч могуць падтрымаць іх на выбарах".

У Беларусі каля 7 мільёнаў выбарцаў. 150 тысяч ад іх — гэта 2,14%. Менавіта столькі беларусаў, на думку кіраўніка Беларусі, падтрымаюць на выбарах кандыдатаў ад апазіцыі.