На выбарах у Еўрапарламент правыя ўмацавалі свае пазіцыі

Па іх выніках правацэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя атрымае 212 з 751 месцаў. Гэта азначае, што Еўракамісію, хутчэй за ўсё, узначаліць былы кіраўнік Еўрагрупы Жан-Клод Юнкер, прагназуе РБК.



Сацыял-дэмакратычнае аб'яднанне Еўрапейскага парламента — Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў — атрымае прыкладна 185 крэслаў.



На выбарах у Еўрапарламент адзначаецца ўзмацненне радыкалаў як правага, так і левага толку. Французскі ультраправы "Нацыянальны фронт" Марын Лё Пэн набраў 25% галасоў. Такім чынам, ён можа прэтэндаваць на 25 з 74 парламенцкіх месцаў Францыі. Ультраправыя выйгралі і ў Даніі. А партыя незалежнасці Злучанага Каралеўства, якая выступае за выхад Брытаніі з ЕС і больш жорсткую іміграцыйную палітыку, атрымала рэкордныя 31,1%.



Нацыяналісты патрабуюць рашучага перагляду еўрапейскіх пагадненняў, як і прадстаўнікі левага лагера. У Грэцыі ультралевая СІРЫЗА заваявала каля 30%. У Італіі партыя "Пяць зорак" набірае 26,5%.



Фота — euactive.ru