На выбарах у Малдове перамаглі камуністы
На парламенцкіх выбарах у Малдове, якія адбыліся 5 красавіка, перамагла партыя камуністаў, якая набрала амаль 50% галасоў выбаршчыкаў, перадае агенцтва “РИА Новости”.
Такі вынік дае камуністам 62-63 месцы ў парламенце са 101. Такім чынам, яны атрымаюць не толькі большасць у парламенце, але і магчымасць аднаасобна абраць прэзідэнта.
Нагадаем, парламент у Малдове фармуе ўрад і абірае кіраўніка дзяржавы. Для зацвярджэння прэзідэнта неабходны па меншай меры 61 голас.
Па інфармацыі ЦВК, у парламент нараўне з камуністамі прайшлі яшчэ тры палітычныя сілы: Ліберальная партыя, Ліберальна-дэмакратычная партыя і альянс "Наша Малдова". Усе тры партыі знаходзяцца ў апазіцыі.
Іх прадстаўнікі неаднаразова заяўлялі, што гатовыя арганізаваць масавыя акцыі пратэсту, у выпадку калі вынікі выбараў будуць сфальсіфікаваныя.