На выхадных у Беларусі будзе да +17

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Фядотава: “У суботу месцамі у асноўным па ўсходзе краіны пройдуць ападкі, пераважна кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ўначы ад 1 градуса марозу да 5 цяпла. Суботнім днём — 4...11, у Брэсцкай вобласці — да 16 з плюсам”.

А вось у нядзелю сіноптыкі ападкаў не прагназуюць. Чакаецца малавоблачнае надвор’е. Уначы яшчэ крыху падмарозіць, месцамі нават да -7, а паветра прагрэецца да +7...+14 градусаў, на Брэстчыне нават да +17.

Пачатак наступнага тыдня не прынясе зменаў надвор'я. У самы цёплы дзень — панядзелак 6 красавіка ў Брэсцкай вобласці паветра можа прагрэцца да 18 градусаў вышэй за нуль. Але з сярэдзіны тыдня пачнецца пахаладанне.