На выхадныя пацяплее да +8 і пройдуць цёплыя дажджы
Напрыканцы тыдня да нас завітаюць цёплыя паветраныя масы з боку паўднёвага захаду Еўропы. Пра гэта паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
Таму ўжо ў суботу-нядзелю на большай частцы тэрыторыi Беларусi пройдуць адносна цёплыя дажджы. Месцамi ў гэтыя днi ранiцай i ўначы будзе туман i галалёдзiца.
Тэмпература паветра на працягу сутак ад 0 да плюс 6 градусаў, а ўдзень у Гомельскай вобласцi — да 8 градусаў цяпла. Яшчэ ў панядзелак будзе цёпла i дажджлiва, а вось 27 лiстапада пачнецца панiжэнне тэмпературы i ападкi будуць ужо ў выглядзе мокрага снегу. Тэмпература паветра на працягу сутак ад 3 марозу да 3 цяпла.
Асобна сiноптыкi папярэджваюць, што ў аўторак па паўднёвым усходзе краiны ападкi месцамi вельмi моцныя, што можа выклiкаць iстотнае налiпанне мокрага снегу. У сераду ападкi спыняцца, але стане яшчэ халадней. Тэмпература паветра ўначы — 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях да мiнус 11-13 градусаў, удзень мiнус 4 — плюс 1 градус.
“Звязда”