На выхадныя шквалiсты вецер i моцныя залевы

Пра гэта паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Гідраметэацэнтра Дзмiтрый Рабаў.
У суботу, нядзелю i панядзелак амаль паўсюдна па краiне будзе даволi воблачна i пройдуць сур'ёзныя дажджы.

У суботу па паўднёвым захадзе чакаюцца моцныя залевы, удзень у асобных раёнах навальнiцы, падчас якiх будзе назiрацца шквалiстае ўзмацненне ветру хуткасцю да 15—20 м/с.

Тэмпература ў суботу ўначы 7—14, удзень 10—17, па поўднi краiны — да 19 градусаў. У нядзелю ўдзень чакаецца ўзмацненне ветру па паўночным усходзе да 15—18 м/с.

Уначы ў нядзелю 4—10, удзень — 14—19, па паўднёвым захадзе да 22 цяпла.

У панядзелак таксама будзе вiльготна, уначы 6—12, удзень 14—20 градусаў.

“Звязда”