На выхадныя ў Беларусь вернецца зіма — са снегам і маразамі
Хаця ў пятніцу ў нашай краіне яшчэ будзе даволі цёпла. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Па яе словах, цыклон з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю прынясе ў Беларусь 27 лютага снег і мокры снег, месцамі туман. На асобных участках дарог будзе слізка. Тэмпература ў ноч на пятніцу, 27 лютага, будзе ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла, удзень — ад -2 да +4.
Аднак ужо на выхадныя пахаладае.
Фядотава: "Умовы надвор'я пагоршацца, і зноў да нас зазірне зіма. У суботу — снег і мокры снег, але яшчэ пакуль не халодна. Будзе дзьмуць парывісты заходні вецер. Тэмпература паветра ўначы 0...-7, удзень — блізкая да 0".
У нядзелю снег чакаецца пераважна па паўночным усходзе Беларусі. На дарогах слізка, тэмпература паветра панізіцца: уначы -3...-10, а месцамі пры праясненнях да -12, удзень — ад -4 да +3.
Зімовае надвор'е прагназуюць сіноптыкі і на 2 сакавіка. Ападкаў стане менш, але месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература ўдзень будзе хістацца ад 2 градусаў марозу на паўночным усходзе да 4 градусаў цяпла на паўднёвым захадзе краіны.