На выхадныя заснежыць і падмарозiць

Сёння ўдзень амаль паўсюдна будзе iсцi кароткачасовы снег, а тэмпература паветра будзе ад 0 да 5 градусаў марозу.
Пра гэта паведамiла галоўны сiноптык Гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Ужо ў выхадныя вецер зменiцца на паўночны i маразы ўзмоцняцца.

У многiх раёнах краiны чакаецца снег i завіруха. Тэмпература паветра ўначы мiнус 3—10, пры праясненнях да 13 марозу, удзень — 2—7 марозу. У пачатку наступнага тыдня захаваецца ўмерана марознае надвор’е.

У панядзелак уначы месцамi, а ўдзень ужо паўсюдна будзе iсцi снег. Тэмпература паветра ўначы 3—9 марозу, пры праясненнях да мiнус 13—15 градусаў, удзень — ад 0 па захадзе да 6 марозу па ўсходзе краiны.

“Звязда”