На выходных будуць маразы, але невялікія
Надвор'е ў Беларусі пагоршыў паўночна-атлантычны цыклон, што ідзе са Скандынавіі на цэнтральныя раёны еўрапейскай Расіі. Але, як адзначыла ў каментары Еўрарадыё галоўны сіноптык Белгідраметцэнтру Вольга Фядотава, значна аслабелі маразы. Калі ў ноч на пятніцу было да 20 градусаў марозу, то ўжо ўранні было да -12. А апоўдні слупкі тэрмометра набліжаліся да нулявой адзнакі. У бліжэйшыя дні надвор'е пачне лепшаць, хаця ў тылавой частцы цыклона чакаюцца завеі.
Фядотава: Днём у суботу ў паўднёва-ўсходніх раёнах пройдзе невялікі снег. На дарогах месцамі слізка. У начны час будзе дзьмуць парывісты паўночны вецер, але ў суботу ўдзень вецер аслабне. Тэмпература паветра на працягу сутак ад 0 да 6 градусаў марозу.
У нядзелю павысіцца атмасферны ціск. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на Віцебшчыне месцамі магчымы невялікі снег. Тэмпература ў ноч на нядзелю 5...12 марозу, па паўднёвым усходзе да -15...-18. А ўдзень у нядзелю чакаецца ад 0 да -7 градусаў.
Сіноптыкі прадказваюць, што на пачатку наступнага тыдня будзе трымацца ўмерана марознае надвор'е. Уначы прагназуюць ад 2 да 12 градусаў марозу, удзень — 0...-9. Істотных ападкаў не чакаецца.