На выходных будзе цёпла, але мокра
На выходныя ўсталюецца цёплае, але даволі дажджлiвае надвор’е, паведамiў газеце "Звязда" начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. У суботу на большай частцы краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень па паўночным захадзе дажджы моцныя. У асобных раёнах навальнiцы. Удзень пры навальнiцах парывы ветру будуць дасягаць 15—20 м/с. Уначы будзе +7...+13, удзень — 14—20 градусаў цяпла.
У нядзелю надвор’е зусiм сапсуецца. Па ўсёй Беларусі чакаецца дождж, месцамi з моцнымi навальнiцамi, уначы ў асобных раёнах, а ўдзень амаль паўсюдна парывы ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак — 7—13 градусаў, удзень па паўднёвым усходзе — да плюс 15.
У пачатку наступнага тыдня дажджы адступяць, але стане халадней. Тэмпература паветра ўначы — 0—6 цяпла, удзень — 8—15 градусаў. Ужо з серады ў Беларусi зноў будзе даждлiва i ветрана. Сiноптыкi не выключаюць, што i гэтая хваля дажджоў будзе даволi моцнай.