На выходных чакаюцца снег і мароз
У Беларусь нарэшце прыходзіць сапраўдная зіма. Як распавяла галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра Вольга Фядотава, на выходных выпадзе снег: у пятніцу - на паўночнай частцы краіны, у суботу месцамі, а ў нядзелю - у паўднёвых раёнах Беларусі. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.
Тэмпература паветра будзе паніжацца. У пятніцу, паведаміла сіноптык у гутарцы з Еўрарадыё, чакаецца ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. У суботу ўначы - -2..-8, удзень ад -6 да +1 градуса. У нядзелю на працягу сутак -1- -8 градусаў марозу.
Фядотава: "Паводле папярэдніх разлікаў, на пачатку наступнага тыдня надвор’е ў нашай краіне пачне пагаршаць паўднёвы цыклон. Пры гэтым чакаюцца снегапады, месцамі магчымыя завеі. Пры тэмпературы паветра ў начны час ад – 3 да – 10, у асноўным. Толькі ў панядзелак уначы да -11...-15".