На выходных да нас прыйдуць замаразкі
На выходных у нашай краіне чакаецца халоднае надвор’е. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Гідраметцэнтра Вольга Фядотава. Фядотава: "У канцы тыдня Беларусь апынецца пад уплывам скандынаўскага антыцыклона. Таму на тэрыторыю Беларусі накіруецца халоднае паветра з поўначы Еўропы. І чакаецца халоднае надвор’е".
Уначы ў пятніцу і суботу чакаецца 0-6 градусаў цяпла. А ў паўночнай частцы краіны - месцамі замаразкі ад 0 да -1. Днём, што праўда, будзе цяплей - ад 7 да 13 градусаў цяпла. У нядзелю, як паведамляюць сіноптыкі, абыдзецца без ападкаў, неба будзе ясным. Уначы - ад -5 да 0 градусаў, удзень чакаецца +5...+12 градусаў.