На выходных тэмпература паветра ўзнімецца да +31
На гэтых выходных у Беларусі будзе цёпла. Тэмпература паветра ў суботу і нядзелю: ўначы 14 – 21, удзень 25 – 31 градус са знакам "плюс". Тым, каму такое надвор’е не падаецца камфортным, мае сэнс правесці ўік-энд Брэсцкай, Гомельскай ці Гродзенскай абласцях, дзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а значыць, будзе крыху прахалодней. Паводле папярэдніх прагнозаў, надвор’е з кароткачасовымі дажджамі захаваецца і ў першыя дні наступнага тыдня. У аўторак чакаецца невялічкае пахаладанне: тэмпература паветра паднізіцца на 2 – 3 градусы. Аднак з аўторка ізноў будзе так жа цёпла і амаль без дажджоў.