На выходных уначы замаразкі да –2

Восень яшчэ канчаткова не ўступіла ў свае правы: баб'е лета як раз у самім разгары. Але часам, а асабліва па вечарах ужо добра адчуваецца набліжэнне халадоў. Гэта звязана найперш з антыцыклонам, які наведае Беларусь на выходных. Паводле газеты “Комсомольска правда в Белоруссии”, надвор’е ў бліжэйшыя дні будзе адносна ясным, без ападкаў. Хіба што раніцай 19 верасня месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях будзе хмарна і пройдзе невялікі дождж.

Паветра па начах будзе параўнальна цёплым — да 8 градусаў вышэй за нуль. Але ў асобных раёнах на глебе чакаюцца восеньскія замаразкі да –2.

Днём 19 верасня на поўдні Беларусі чакаецца да +19, а ў нядзелю будзе яшчэ на пару градусаў цяплей — да +22. Баб'е лета прыцягнецца ўвесь наступны тыдзень.