На выспе ў Балтыйскім моры памёр знакаміты кінарэжысёр Інгмар Бергман
Сёння стала вядома пра смерць знакамітага шведскага кінарэжысёра Інгмара Бергмана. Адзін з найбуйнейшых майстроў сусветнага экрану памёр на 90-м годзе жыцця ў сябе дома, на выспе Фарэ ў Балтыйскім моры, паведамляе РИА “Новости”.
Ён напісаў сцэнары да ўсіх сваіх амаль 50-ці фільмаў для кіно і тэлебачання, а таксама да сямі стужак, пастаўленых іншымі рэжысёрамі. 60 гадоў Бергман прапрацаваў на драматычнай і опернай сцэне, стварыў больш за 120 спектакляў.
Пісаў п’есы, здымаў дакументальныя фільмы. Гісторыя кіно не ведае нічога падобнага.
У сваёй творчасці Інгмар Бергман сцвярджае, што кожны чалавек, пры сутыкненні з жорсткасцю зямнога жыцця, нязменна прыходзіць да сцвярджэння двух непахісных каштоўнасцяў — Кахання і Творчасці.