На выставе ў Жытоміры экспануюцца справы рэпрэсаваных беларусаў
Унікальныя архіўна-следчыя справы прадстаўнікоў нацменшасцяў абнародаваныя на выставе ў Дзяржархіве ў Жытоміры. У прыватнасці, экспануюцца дакументы пра рэпрэсаваных беларусаў, якія жылі ў гэтым шматнацыянальным рэгіёне Ўкраіне. Як паведамляе УНІАН, выстава праводзіцца з мэтай ушанавання памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, а таксама адраджэння нацыянальнай памяці і прыцягнення ўвагі грамадства да трагічных падзеяў у гісторыі Ўкраіны.