На Якуба Коласа перастаў спыняцца грамадскі транспарт

На заўвагу, што журналісты выконваюць прафесійныя абавязкі, адзін з "ціхароў" адказаў: "Ну і што? Будзе тое ж, што і на выбарах".

Асобы ў цывільным спрабавалі перашкодзіць здымаць журналісту расійскага канала ОРТ. Ён заявіў, што напіша на іх скаргу. Пасля гэтага ад яго адчапіліся.

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся насупраць плошчы Якуба Коласа — каля Філармоніі. На плошчы ўдзельнікаў святкавання няшмат. Сярод іх — Уладзімір Халіп, бацька Ірыны Халіп, паведамляе "Наша ніва".

Як паведамілі праваабаронцы, у метро былі затрыманыя актывісткі Кася Далідовіч і Марыя Квяцінская.