На юбілеі Мандэлы выступіць Эмінэм

На канцэрце ў гонар юбілею вядомага праваабаронцы і барацьбіта за правы чалавека Нэльсана Мандэлы, які адбудзецца ў Лондане, выступіць Эмінэм. Дадам, што акрамя рэпера з 90-годдзем Мандэлу будуць віншаваць гурты Razorlight, Queen і Keane.

У той жа час на свята пакуль не патрапілі Spice Girls, нягледзячы на актыўныя спробы на ўдзел.

Вядучым канцэрту, які адбудзецца 27 чэрвеня ў Гайд-парку, стане галівудскі акцёр Уіл Сміт. Ён з радасцю прыняў запрашэнне ад Мандэлы, прызнаўшыся, што даўно з'яўляецца яго фэнам.

Арганізацыяй канцэрту займаецца фонд «46664», заснаваны Манделам для правядзення кампаніі па змаганні са СНІДам.

Квіткі на шоў неўзабаве можна будзе набыць праз Інтэрнэт.

Фота: proc.com.ua